16 студзеня 2026, Пятніца, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нобелеўскі камітэт адрэагаваў на перадачу прэміі міру Трампу

39
Нобелеўскі камітэт адрэагаваў на перадачу прэміі міру Трампу
Марыя Мачада

З’явілася афіцыйнае паведамленне.

У Нарвегіі патлумачылі, што нягледзячы на фізічную перадачу залатога медаля, статус лаўрэата не можа быць дэлегаваны іншай асобе.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Нарвежскі Нобелеўскі камітэт.

Што было раней

Сёння стала вядома, што лідар венесуэльскай апазіцыі і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2025 года Марыя Мачада перадала прэзідэнту ЗША Дональду Трампу медаль Нобелеўскай прэміі.

Такім чынам яна хацела адзначыць яго разуменне сітуацыі ў Венесуэле.

Рэакцыя Нобелеўскага камітэта

У Камітэце адзначылі, што правілы прэміі з’яўляюцца непахіснымі і не прадугледжваюць змены ўладальніка тытула:

«Нобелеўскую прэмію нельга ануляваць, падзяліць або перадаць іншым асобам. Пасля абвяшчэння рашэнне становіцца дзеючым назаўсёды», — гаворыцца ў паведамленні.

Нобелеўскі фонд патлумачыў, што ні запавет Альфрэда Нобеля, ні статут арганізацыі не прадугледжваюць магчымасці адклікання або перадачы прэміі.

Рашэнні камітэтаў у Осла і Стакгольме з’яўляюцца канчатковымі, і за ўсю гісторыю існавання ўзнагароды ні адзін камітэт ніколі не разглядаў пытанне аб змене лаўрэата.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках