У цэнтры Мінска масава засыпаюць пяском горкі
10- 16.01.2026, 14:51
- 5,766
Навошта?
У Цэнтральным раёне працягваецца барацьба са стыхійнымі горкамі, якія лічаць галоўнай крыніцай «цюбінгавага траўматызму», паведамілі мясцовыя ўлады.
«Пасля моцных снегападаў у Мінску рэзка ўзрасла колькасць траўмаў, атрыманых гараджанамі пры катанні на несанкцыянаваных схілах. Каб знізіць рызыку, раз'езджаныя горкі засыпаюць пяском», — паведамілі ў адміністрацыі Цэнтральнага раёна.
Ужо апрацаваныя і прыведзеныя ў бяспечны стан наступныя горкі:
на праспекце Машэрава (каля гасцініцы «Планета»);
каля Траецкага прадмесця;
на вуліцы Мельнікайце каля мемарыяла «Яма»;
у парку Перамогі;
на вул. Новавіленская / Зацень.




Нагадаем, з 29 снежня 2025-га цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці ва ўсіх раёнах Мінска атрымалі звыш 119 чалавек. З іх 43 — у Фрунзенскім, па 13 — у Заводскім і Першамайскім, 12 — у Маскоўскім. Пры гэтым рэзкі скачок колькасці пацярпелых адбыўся з 4 студзеня. Пералом пазваночніка, струс мозгу, пералом сцегнавай косткі — толькі частка цяжкіх траўмаў, атрыманых падчас катання, пераважна на цюбінгах са стыхійных горак.