16 студзеня 2026, Пятніца, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцёры «Гульні тронаў» узарвалі Сеціва ўз'яднаннем

Акцёры «Гульні тронаў» узарвалі Сеціва ўз'яднаннем

Прыхільнікі ў захапленні.

Акцёры серыяла «Гульня тронаў» Эмілія Кларк і Джэйсан Мамоа узарвалі сацыяльныя сеткі нечаканым уз'яднаннем.

Актрыса апублікавала у сваім Instagram-акаўнце сумеснае фота з Мамоа за кулісамі шоу «The Kelly Clarkson Show», дадаўшы эмацыйны подпіс, які імгненна выклікаў хвалю захаплення сярод прыхільнікаў:

«Нью-Ёрк падарыў мне столькі падставаў для ўдзячнасці падчас гэтай паездкі, і якраз калі я падумала, што лепш ужо не будзе... паглядзіце, хто зайшоў у маю грымёрку».

Публікацыя за лічаныя гадзіны сабрала сотні тысяч упадабанняў і тысячы каментарыяў. Прыхільнікі серыяла ўзгадваюць культавыя фразы іх герояў, а таксама публікуюць выявы пары ў серыяле.

Як вядома, Эмілія Кларк і Джэйсан Мамоа сыгралі Дэйнэрыс Таргарыен і Кхала Дрога — адну з самых яскравых і трагічных пар першага сезона серыяла. Нягледзячы на тое, што іх сумесная экранная гісторыя была адносна кароткай, менавіта яна стала ключавой для развіцця сюжэта і вобраза Маці Драконаў.

Асобную ролю ў любові прыхільнікаў адыгралі і цёплыя сяброўскія стасункі акцёраў за кадрам. Кларк і Мамоа неаднаразова публічна падтрымлівалі адно аднаго, з'яўляліся разам на мерапрыемствах і з гумарам узгадвалі часы здымак «Гульні тронаў».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках