Ураджэнец Оршы, які ваяваў на баку РФ, памёр на вайне ва Украіне
- 17.01.2026, 5:00
- 1,366
У ягоных сацыяльных сетках месцам жыхарства пазначаны Санкт-Пецярбург.
На вайне ва Украіне загінуў ураджэнец Оршы Яўген Калеснік, які ваяваў на баку Расіі, — піша «Наша Ніва».
Выданне піша, што апошнім часам мужчына жыў у Расіі. Калеснік быў прапісаны ў вёсцы Канашкава ў Лёзненскім раёне. У ягоных сацыяльных сетках месцам жыхарства пазначаны Санкт-Пецярбург.
Ураджэнца Оршы пахаваюць у Расіі.