17 студзеня 2026, Субота, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санітарны самалёт з сынам Кадырава прыбыў у Маскву

Санітарны самалёт з сынам Кадырава прыбыў у Маскву
Рамзан і Адам Кадыравы

Услед за ім — борт кіраўніка Чачні.

Санітарны самалёт, дзе можа знаходзіцца сын кіраўніка Чачні Адам Кадыраў, прызямліўся ў маскоўскім аэрапорце Внукава. Борт Рамзана Кадырава сеў услед за ім.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на маніторынгавыя каналы і расійскія СМІ.

«Самалёт-гаспіталь» Ан-148-100-ЕМ МНС Расіі, які сёння вылецеў з Грознага пасля паведамленняў пра ДТЗ з удзелам сына Рамзана Кадырава, Адама, прызямліўся ў маскоўскім аэрапорце Внукава а 01:10 па маскоўскім часе, як вынікае з дадзеных FlightRadar.

Услед за санітарным бортам у Маскву вылецеў Airbus з бартавым нумарам RA-73417 кампаніі «РусДжэт», звязанай з расійскім экс-дэпутатам і інвестарам Яўгенам Тугалуковым. Як вынікае з дадзеных злітай базы Пагранічнай службы ФСБ, менавіта гэтым бортам Рамзан Кадыраў апошнія гады рэгулярна лятае ў ААЭ.

Напярэдадні сын кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава Адам трапіў у ДТЗ у Грозным. Вядома, што ён у цяжкім стане. Першапачаткова паведамлялася, што пасля аварыі яго планавалі рэанімаваць і даставіць у Маскву.

Картэж сына Кадырава рухаўся з вялікай хуткасцю ў той момант, калі на дарозе ўзнікла перашкода. У выніку аўтамабілі сутыкнуліся адзін з адным, з-за чаго некалькі чалавек пацярпелі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках