«Альфа» СБУ паказала, як знішчае расійскую пяхоту
1- 17.01.2026, 12:58
- 2,892
Акупанты адстрэльваюцца, уцякаюць, моляцца.
Спецназаўцы Цэнтра спецыяльных аперацый «Альфа» Службы бяспекі Украіны працягваюць актыўна знішчаць на фронце расійскую пяхоту.
Пра гэта паведамляе Telegram СБУ.
«Спецназаўцы ЦСО «Альфа» СБУ паслядоўна ліквідуюць праціўніка на ўсіх накірунках, дзе ён спрабуе ціснуць на ўкраінскія пазіцыі. А FPV-дроны ў руках нашых аператараў з'яўляюцца дакладным і эфектыўным інструментам для гэтай працы», — гаворыцца ў паведамленні.
У СБУ адзначылі, што за апошнія два тыдні снежня 2025 года нашы байцы «Альфы» папоўнілі статыстыку варожых страт больш як на 3,7 тысячы акупантаў. І гэта толькі частка зробленай працы.