Цырк на лёдзе
7- 17.01.2026, 16:22
- 7,894
Лукашэнка працягвае выпрабоўваць лёс.
17 студзеня каманда Лукашэнкі, якая складаецца ў асноўным з прафесійных хакеістаў, з прадказальна непрыстойным лікам 12:2 разграміла каманду Гомельскай вобласці на прыдворным турніры.
Улічваючы, які рэзананс выклікаў папярэдні выхад кіраўніка на лёд, «Салідарнасць» падсумоўвае тры галоўныя вынікі сённяшняй гульні.
Лукашэнка працягвае выпрабоўваць лёс і хворыя ногі на трываласць. Ён зноў выйшаў на лёд. Прэс-служба апублікавала відэа размінкі яго каманды перад гульнёй, на якім некалькі секунд відаць кіраўніка на нягнуткіх нагах. Ёсць і фота, дзе ён робіць выгляд, што гуляе.
Гэтым разам ён не ўпаў. У любым выпадку, у сетцы на дадзены момант няма відэа, якое зноў магло б парадаваць многіх.
Яраслаў Чупрыс, які мінулы раз збіў правадыра з ног, таксама выйшаў на лёд. Прэс-служба Лукашэнкі з гэтай нагоды пажартавала, па-людаедску намякаючы на магчымыя варыянты: «Усім, хто перажываў за 68-ы нумар. Чупрыс сёння не ў СІЗА КДБ — на лёдзе».