Былы беларуска-ўкраінскі футбаліст Мілеўскі пабіўся з экс-аднаклубнікам
2- 17.01.2026, 17:50
- 3,946
Відэафакт.
Падчас матчу медыялігі адбылася бойка з удзелам дваіх былых гульцоў кіеўскага «Дынама» — Арцёма Мілеўскага і Сяргея Рыбалкі.
Паміж экс-гульцамі на полі ўзнік канфлікт, які перарос у бойку. У сутычку давялося ўмяшацца іншым удзельнікам гульні і разняць футбалістаў, якія пусцілі ў ход кулакі. Відэа эпізоду апублікаваў у сваім Instagram экс-агент Мілеўскага Аляксандр Панкоў.
Пазней у сацсетках медыялігі UA Steel з’явілася фота, на якім Мілеўскі і Рыбалка ціснуць адзін аднаму рукі. Паведамленне суправаджалася кароткім подпісам: «Тэма закрытая».
Арцём Мілеўскі нарадзіўся ў Мінску, дзе і пачаў займацца футболам. У 2000 годзе ў 15 гадоў пераехаў ва Украіну і паступіў у футбольную акадэмію вядомага трэнера Паўла Якаўенкі. З 2001 па 2002 год граў у дубле каманды «Барысфен», потым перайшоў у «Дынама».
Мілеўскі прыняў украінскае грамадзянства і граў за нацыянальную зборную. Чвэрцьфіналіст чэмпіянату свету — 2006, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (U-21) — 2006, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (U-19) — 2004. За зборную Украіны правёў 50 матчаў і забіў 8 галоў.
Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання не паехаў у Беларусь, дзе жывуць яго бацькі, а застаўся ў Кіеве.