Маразы не адступаюць
1- 17.01.2026, 18:05
- 2,568
У Мінску будзе да −20 градусаў.
У нядзелю, 18 студзеня, надворныя ўмовы ў Беларусі будзе вызначаць халодны антыцыклон, цэнтр якога зрушыцца на паўднёвы ўсход краіны.
Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Месцамі магчымыя слабы туман і шэрань, на асобных ўчастках дарог — галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы, слабы.
У Мінску тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад −20 да −13 °C, ападкі не прагназуюцца.
У Брэсце чакаецца −15…−9 °C, без ападкаў.
У Віцебску — −16…−12 °C, таксама без ападкаў.
У Гомелі тэмпература складзе −19…−13 °C, ападкаў не чакаецца.
У Гродне прагназуюць −16…−11 °C, уначы і раніцай магчымы невялікі снег.
У Магілёве слупкі тэрмометраў пакажуць −20…−14 °C, без ападкаў.