У Польшчу з Беларусі заляцелі дзясяткі невядомых аб’ектаў
3- 17.01.2026, 20:24
- 2,796
Варшава не выключае, што гэта была правакацыя пад выглядам кантрабанды.
Уначы з 16 на 17 студзеня ў паветраную прастору Польшчы з тэрыторыі Беларусі заляцела некалькі дзясяткаў невядомых аб’ектаў, паведаміла Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы.
Інцыдэнт, як сцвярджаецца, усю ноч знаходзіўся пад кантролем вайсковых і грамадзянскіх службаў.
Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы адзначае, што сітуацыю аналізавалі, збіраючы звесткі ад вайсковых і грамадзянскіх ведамстваў. Як і падчас інцыдэнту 24—25 снежня 2025 года, калі ў паветраную прастору Польшчы заляцела 59 аб’ектаў з беларускага напрамку, магчымы сцэнар правакацыі пад выглядам кантрабанды таксама не выключаецца.
Польскія ўлады заклікаюць грамадзян сачыць за афіцыйнымі паведамленнямі паліцыі і памежнай службы і не набліжацца да любых падазроных прадметаў, пакетаў або іх фрагментаў, а неадкладна паведамляць пра іх выяўленне адпаведным службам.