На беларускіх метэастанцыях перакрыта 17 тэмпературных рэкордаў
- 17.01.2026, 21:28
- 2,250
Шмат якія з пабітых рэкордаў прыпадаюць на 1987 год.
17 лакальных тэмпературных рэкордаў перакрыта на беларускіх метэастанцыях за тыдзень марознага надвор'я, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз аператыўных і архіўных дадзеных Белгідрамета. Адносная большасць перапісаных мінімумаў — 6 — прыпадае на 1987 год.
Уначы 17 студзеня абнавіліся пяць мінімумаў: ў Клічаве (26,6 супраць 25,3 у 2021 годзе), ў Беразіне (25,1 супраць 22,5 у 1987-м), у Оршы (24,5 супраць 22,1 тады ж), ў Лельчыцах (24,3 супраць 23,5 тады ж) і ў Мсціславе (23,8 супраць 19,6 у 2021 годзе). Паўтарыўся рэкорд ў Бярэзінскім запаведніку (24 градусы марозу ў 1987 годзе).
У найбліжэйшыя трое сутак Белгідрамет прагназуе захаванне вельмі халоднага надвор'я. Уначы ў асобных раёнах чакаецца да 27–28 градусаў ніжэй за нуль. Аднак гэта значна вышэй за гістарычныя мінімумы ў маштабах усёй краіны. Напрыклад, рэкорд для 17 студзеня складае 41 градус марозу. Такая тэмпература была зафіксаваная ў 1940 годзе ў Барысаве. Сённяшнія рэкорды абумоўленыя адсутнасцю архіўных дадзеных або саміх метэастанцый.