18 студзеня 2026, Нядзеля, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Галя, у нас адмена!»

«Галя, у нас адмена!»

Берасцейцы разнеслі выступ Саладухі і Дарафеевай.

Беларускі спявак Аляксандр Саладуха і спявачка Ірына Дарафеева запісалі відэазварот, запрашаючы берасцейцаў на абласны зімовы фестываль «Берасцейскія сані». Саладуха паабяцаў праспяваць і зварыць юшку, Дарафеева — прыгатаваць кашу і падарыць «самае лепшае шоу», піша BGmedia.

Аднак гледачы ўспрынялі гэта вельмі скептычна. Шматлікія каментары пад відэа ператварыліся ў сапраўдную энцыклапедыю народнага гумару:

/center>

«Галя, у нас адмена!!!»

«Хацела пайсці, але ўжо не хачу».

«Такое адчуванне, што ён рэкламуе свае зубы, а не Берасцейскія сані».

«Саладуха правядзе майстар-клас па аніматарскім майстэрстве з элементамі гукавытворчасці?»

«Абавязкова не прыйдзем».

«Дзякуй, што папярэдзілі».

«Саладуха і Дарафеева юшку елі».

«Лукашэнкаўскі дэсант».

Берасцейцы актыўна высмейваюць і саму ідэю запрашэння Саладухі:

«Няўжо кіраўніцтва горада не ведае нікога, акрамя Саладухі? Проста надакучыла».

«Абы наш прафсаюз не прымусілі купляць квіткі».

«Сані ўжо не тыя».

«Рэклама вініраў?»

«Спонсар усмешкі «Бярозакераміка»».

«Паважаныя берасцейцы і жыхары горада Брэста… масла маслянае».

«Можа ў яго кантракт са стаматалагічнай клінікай? Ну немагчыма ж так размаўляць і шчэрыцца?»

У 2020 годзе Аляксандр Саладуха падтрымаў улады Беларусі і з таго часу рэгулярна ўдзельнічае ў праўладных мерапрыемствах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках