Падчас аварыі з сынам Кадырова ў машыне быў яшчэ адзін сваяк кіраўніка Чачні
- 18.01.2026, 9:23
- 10,758
Сам Адам Кадыроў у цяжкім стане ў спецыяльным блоку корпуса Боткінскай бальніцы ў Маскве.
У ДТЗ у Грозным з удзелам Адама Кадырова патрапілі яшчэ адзін сваяк кіраўніка Чачні Рамзана Кадырова, які працуе ахоўнікам, а таксама пэўны баксёр па мянушцы Тайсан.
Не выключана, што гаворка пра былога чэмпіёна свету па версіі WBC сярод моладзі Вісхана Мурзабекава, які цяпер з’яўляецца супрацоўнікам Службы бяспекі кіраўніка Чачні. Пра гэта паведамляюць крыніцы «ВЧК-ОГПУ» і rucriminal.info.
У паведамленні гаворыцца, што згаданы баксёр знаходзіўся ў адной машыне з Адамам Кадыровым і атрымаў больш сур’ёзныя траўмы, чым сын кіраўніка Чачні. Паводле слоў крыніцы, ён быў «у вельмі дрэнным стане» пасля аварыі.
Акрамя таго, у адной машыне з сынам Кадырова знаходзіўся яшчэ адзін сваяк кіраўніка Чачні, які працуе ахоўнікам. Яго імя і ступень сваяцтва не ўдакладняюцца, як і не паведамляецца пра яго стан пасля ДТЗ.
Адначасова з гэтым крыніцы абверглі інфармацыю пра тое, што ў ДТЗ мог трапіць баец змешаных адзінаборстваў Хамзат Чымаеў. Блытаніна ўзнікла з-за таго, што Чымаеў раней называў сябе «Тайсанам у ММА».

Што да самога Адама Кадырова, то, паводле крыніц, пасля ДТЗ яго даставілі ў Дзевяты корпус Боткінскай бальніцы ў Маскве, дзе займаюцца экстраннай хірургіяй. Ён у цяжкім стане і змешчаны ў спецыяльную частку корпуса, куды можна патрапіць толькі па спецыяльных пропусках, выдадзеных або Мінздароўем РФ, або маскоўскай мэрыяй. Члены сям’і Кадырова раней ужо праходзілі лячэнне ў такіх спецблоках гэтай бальніцы.
Крыніца ВЧК-ОГПУ і https://t.co/fFnBDf2DjT паведаміла, што Адам Кадыроў пасля ўчорашняй аварыі быў шпіталізаваны ў Дзевяты, хірургічны корпус Шматпрофільнага навукова-клінічнага цэнтра С.П.Боткіна (Боткінская бальніца). У гэтым корпусе толькі нядаўна былі завершаны… pic.twitter.com/K9MLFrBbLV
— ВЧК ОГПУ (Истина любит действовать открыто). (@rucriminalinfo) January 17, 2026