18 студзеня 2026, Нядзеля, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У базу «дармаедаў» у Беларусі па-ранейшаму памылкова ўносяць

4
У базу «дармаедаў» у Беларусі па-ранейшаму памылкова ўносяць
Фота: bortnikau.livejournal.com

З’явіліся свежыя прыклады.

У Беларусі ў базу «дармаедаў» працягваюць памылкова ўключаць людзей. На гэты раз у яе трапіла беларуска, якая выхоўвае трох дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, паведамляе «Зеркало».

На адным з апошніх пасяджэнняў камісіі па «дармаедах» у Карэліцкім раёне ў студзені гэтага года разгледзелі заявы на выключэнне з базы «ўтрыманцаў».

«Трох грамадзян, якія працуюць на тэрыторыі дзяржаў-удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза, што прадставілі пацвярджальныя дакументы ў выглядзе копій працоўных дамоваў або кантрактаў, а таксама даведак з месца афіцыйнага працаўладкавання, а таксама грамадзянку, якая выхоўвае трох дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, было вырашана прызнаць занятымі ў эканоміцы, — паведамляецца на сайце Карэліцкага райвыканкама. — Адному грамадзяніну адмовілі ў прызнанні занятым, бо сабраны няпоўны пакет дакументаў».

Нагадаем, у 2024 годзе ўвялі змяненне для беларусак, якія выхоўваюць дзіця да сямі гадоў або маюць трох і больш непаўналетніх дзяцей. Каб не лічыцца «дармаедамі», цяпер трэба фактычна пражываць у Беларусі — то бок знаходзіцца за межамі краіны не больш за 30 дзён цягам аднаго квартала (як і ў выпадку з агароднікамі). Выключэнне — выезд за мяжу на лячэнне або аздараўленне.

Што да працы ў ЕАЭС, то цяпер ад «дармаедства» ратуе толькі занятасць па працоўнай дамове або кантракце.

Тыя, хто трапляе ў базу «дармаедаў», аплачваюць некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі па поўных тарыфах — ацяпленне, падагрэў вады і газ.

Тым часам міліцыя працягвае шукаць «дармаедаў». Напрыклад, у студзені для незанятых у эканоміцы праводзілі прафілактычныя мерапрыемствы, у тым ліку ў Мачулішчах і Барысаве.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках