18 студзеня 2026, Нядзеля, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія пачынае вайну з беларускай каўбасой

6
Расія пачынае вайну з беларускай каўбасой

Дзве тонны не ўпусцілі ў краіну.

На расійска-беларускай мяжы ў Пскоўскай вобласці дзяржаўны інспектар Расельгаснагляду не дазволіў увезці дзве тонны каўбасы з Ваўкавыска. Прадукцыю адправілі назад у Беларусь.

Прычына адмовы — адсутнасць ветэрынарных дакументаў, якія пацвярджаюць бяспеку і паходжанне каўбасы. Акрамя таго, інспектар адзначыў, што ў машыне не было халадзільніка, а паводле ветэрынарна-санітарных правілаў вараная каўбаса павінна перавозіцца пры пэўнай тэмпературы.

Перамяшчэнне такой прадукцыі па тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза забаронена.

Судзячы па фота, апублікаваным Расельгаснаглядам, гаворка ідзе пра каўбасу вышэйшага гатунку Ваўкавыскага мясакамбіната.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках