Чаму ў школах не адмяняюць урокі ў моцныя маразы
- 19.01.2026, 5:33
- 2,260
Гэтыя пытанні рэгулююцца нарматыўна-прававымі актамі з часоў СССР.
Намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай патлумачыў на дзяржаўным тэлебачанні, чаму дзецям пакуль не адмяняюць урокі ў моцныя маразы.
Гэтыя пытанні рэгулююцца нарматыўна-прававымі актамі з часоў СССР.
Намеснік міністра адукацыі адзначыў, што ў мінулую пятніцу «снегу было крыху больш, чым звычайна беларускай зімой». На той момант вырашылі ў некаторых раёнах прыпыніць падвоз дзяцей у школы, каб не падвяргаць дзяцей лішняму рызыку пры перавозцы. Аднак ужо ў суботу звычайны фармат быў адноўлены.
«Сёння мы можам па выніках учарашняга і сённяшняга дня сказаць, што ў межах Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца падвоз, няма парушэнняў тэмпературнага рэжыму ў установах адукацыі, а тэмпература навакольнага паветра яшчэ не адпавядае таму дыяпазону, калі неабходна прымаць рашэнне аб прыпыненні дзейнасці ўстаноў адукацыі», — сказаў Кадлубай.
Нагадаем, школьнікі могуць заставацца дома, калі тэмпература паветра а 7-й раніцы ніжэй за -25 градусаў, а вецер мацнейшы за тры метры ў секунду.