Маразы не адступаюць
3- 19.01.2026, 9:54
- 3,168
Халоднае надвор'е захаваецца на гэтым тыдні.
19 студзеня тэмпература паветра ў Беларусі складзе ад −9 да −15 градусаў, месцамі на паўднёвым захадзе — −5…−8. Да канца тыдня ўдзень чакаецца ўзмацненне маразоў да −17…−22.
Белгідрамет абвясціў на 19 студзеня штормавое папярэджанне. У асобных раёнах на дарогах магчыма галалёдзіца, уначы і раніцай месцамі прагназуецца іней. Мінімальная тэмпература паветра можа панізіцца да −25…−28 градусаў.
Наймацнейшы мароз раніцай 19 студзеня зафіксавалі ў Клічаве — −27,3.
20–21 студзеня умовы надвор'я будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. У аўторак чакаецца пераважна без ападкаў, у некаторых раёнах магчымыя слабы туман і іней. Уначы тэмпература складзе −13…−20 градусаў, пры праясненнях — да −25; удзень — −6…−12, месцамі да −15.
Аналагічны тэмпературны фон захаваецца і 21 студзеня, аднак па паўночным усходзе краіны месцамі пройдзе невялікі снег.
22 студзеня ўдзень тэмпература будзе калебацца ад −8 градусаў на паўднёвым захадзе да −17 на паўночным усходзе.
23 студзеня маразы ўзмоцняцца: удзень чакаецца −17…−22. У выхадныя начныя тэмпературы могуць апускацца да −30 градусаў.