Таксі ў Мінску ўрэзалася ў МАЗ дарожнікаў
- 19.01.2026, 10:47
- 2,726
Ёсць пацярпелыя сярод дзяцей.
Сур'ёзнае ДТЗ адбылося мінулай ноччу на МКАД у Мінску: легкавы аўтамабіль сутыкнуўся з грузавіком дарожнай службы, які праводзіў работы па абслугоўванні магістралі. У выніку аварыі пацярпелі тры пасажыры легкавіка, у тым ліку двое дзяцей, усе яны былі шпіталізаваныя, піша Telegraf.
Як паведамілі ў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі, інцыдэнт адбыўся на ўнутраным кольцы МКАД у раёне 21-га кіламетра. Паводле папярэдніх дадзеных, у ДТЗ трапіў аўтамабіль таксі сэрвісу «Яндэкс Go» маркі Renault.
За рулём легкавога аўтамабіля знаходзіўся 50-гадовы вадзіцель. Паводле версіі ДАІ, ён адцягнуўся ад кіравання і здзейсніў наезд на грузавік МАЗ з прычэпам, які ў момант аварыі, меркавана, праводзіў работы па ачыстцы дарогі ад снегу.