Па «экстрэмісцкім» артыкуле асудзілі жыхара Мазыра, які атрымаў падзяку ад Лукашэнкі
5- 19.01.2026, 11:20
- 4,262
Яго прызналі вінаватым у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».
У Гомельскім абласным судзе вынесены абвінаваўчы прысуд у адносінах да жыхара Мазыра Міхаіла Палазніка. Яго прызналі вінаватым у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 артыкула 361−4 КК) і прызначылі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі. Відавочна, мужчыну прызначылі абмежаванне волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову. Канкрэтныя падрабязнасці справы і прысуду пакуль невядомыя, піша «Гомельская вясна».
У 2014 годзе Міхаіл Палазнік праходзіў тэрміновую службу ў Мінскім гарнізоне і ўдзельнічаў у ваенным парадзе, прыурочаным да Дня незалежнасці 3 ліпеня. За ўдзел у парадзе ён атрымаў падзяку ад Лукашэнкі.
Праваабаронцы мяркуюць, што мужчыну судзілі ў сувязі са «справай Гаюна».