19 студзеня 2026, панядзелак, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замест Расіі — стаўка на Казахстан?

3
Замест Расіі — стаўка на Казахстан?

«Гомсельмаш» адзвітаваўся аб росце продажаў, але ёсць нюанс.

Упершыню за апошнія месяцы «Гомсельмаш» агучыў статыстыку сваіх продажаў, але не назваў галоўныя лічбы, заўважыў «Флагшток».

Нядаўна прызначаны генеральны дырэктар прадпрыемства Віталь Шэлег расказаў дзяржаўным СМІ пра «вельмі перспектыўны рынак Казахстану»:

«Па выніках працы ў 2025 годзе мы адгрузілі туды прадукцыю з ростам больш як на 180% — 440 машын. На гэты год урадам пастаўлена задача выйсці на лічбу ў 500 машын».

Паводле слоў Шэлега, яшчэ адзін экспартны накірунак — іншыя краіны постсавецкай прасторы, СНД, куды паставілі «каля 300 машын». Гендырэктар дадаў, што «на сёння ўжо закантрактавана 220 машын у афрыканскі рэгіён з магчымасцю павелічэння гэтай лічбы».

У той жа час ён адзначыў, што «наша асноўная задача — задавальненне патрэбы Беларусі ў тэхніцы», а другі па велічыні рынак збыту — Расійская Федэрацыя. Але ён не назваў, якая колькасць тэхнікі была адгружана на гэтыя рынкі, — гэта ключавы паказчык.

Відаць, гендырэктар не захацеў дзяліцца сумнай статыстыкай, асабліва — па пастаўках у Расію. Апошнім часам паведамлялася, што ў 2025 годзе расійскі рынак сельскагаспадарчай тэхнікі абрынуўся, у прыватнасці, рынак самаходных камбайнаў — на 46% (паводле афіцыйнай статыстыкі за студзень–кастрычнік 2025 года). Таму прадпрыемству і даводзіцца шукаць альтэрнатыву.

Паводле папярэдніх дадзеных, «Гомсельмаш» раней выпускаў за год каля 3 тыс. камбайнаў і каля 80% пастаўляў у РФ. Але колькі было выпушчана тэхнікі ў 2025 годзе і якую колькасць удалося прадаць, «Гомсельмаш» не раскрывае.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках