Памёр былы міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут
9- 19.01.2026, 15:40
- 5,334
Яму было 77 гадоў.
Былы міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут памёр ва ўзросце 77 гадоў, паведамілі БелТА ў Міністэрстве фінансаў.
Мікалай Корбут займаў пасаду міністра фінансаў у 1997—2008 гадах. Узнагароджаны ордэнам Пашаны ў 2006 годзе.
Корбут працаваў у фінансавых органах Мінскай вобласці, затым у Міністэрстве фінансаў, быў намеснікам старшыні Кантрольнай палаты, першым намеснікам старшыні праўлення Нацыянальнага банка.