Беларусаў папярэдзілі пра наймацнейшую магнітную буру
2- 19.01.2026, 15:54
- 2,458
Яна абрынецца на Зямлю 20 студзеня.
Астраномы папярэджваюць пра моцную магнітную буру, адпаведную заяву зрабілі ў Лабараторыі сонечнай астранаміі Інстытута касмічных даследаванняў РАН.
Адчувальней за ўсё «ўдарыць» апоўдні ў аўторак, 20 студзеня.
Наступствы буры працягнуцца і ў ноч на сераду.
Адкуль узялася магнітная бура
Усё пачалося з першай у 2026-м успышкі на Сонцы класа X (моцная).
Яна адбылася ў нядзелю, 18 студзеня, і дасягнула свайго піку каля 21:09 па Мінску.
– Выбух даволі буйны, у яго, па сутнасці, была задзейнічана ўся цэнтральная вобласць Сонца памерам каля паўмільёна кіламетраў, – адзначылі ў Лабараторыі.
Выкід плазмы вельмі хутка ляцеў у бок Зямлі, з чаго вучоныя зрабілі выснову: воблака плазмы ўдарыць па Зямлі ў аўторак, 20 студзеня, прыкладна ў сярэдзіне дня.
– Момант удару па Зямлі будзе суправаджацца моцнымі геамагнітнымі ўзрушэннямі ўзроўню да G4. Верагоднасць магнітных бур найвышэйшага, 5-га ўзроўню, складае каля 10%, – распавялі астранамы.
У ноч з аўторка на сераду, 20–21 студзеня, вучоныя чакаюць моцныя паўночныя ззянні. Іх праявы расіяне змогуць назіраць амаль на ўсёй тэрыторыі краіны.
Як засцерагчыся ад магнітных бур?
Сімптомы ў людзей падчас магнітных бур індывідуальныя, але часцей сустракаюцца такія: галаўны боль, галавакружэнне, павышэнне ціску, агульная слабасць, боль у цягліцах і суставах, ламанне ў касцях, парушэнне сну, трывожнасць.
Каб зменшыць негатыўны ўплыў празмернай сонечнай актыўнасці на арганізм, рэкамендуецца прытрымлівацца наступных правілаў:
- пазбягаць стрэсу, пераахаладжэння і перагрэву
- піць дастаткова вады, прымаць вітаміны
- захоўваць рэжым сну і адпачынку
- выконваць лёгкія фізічныя практыкаванні
- пазбягаць курэння і алкаголю.