Трамп: Еўропа павінна засяродзіцца на вайне паміж Расіяй і Украінай
12- 19.01.2026, 19:22
- 4,616
Прэзідэнт ЗША зрабіў чарговую неадназначную заяву.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў NBC News, што Еўропа павінна засяродзіцца на вайне РФ ва Украіне, а не на Грэнландыі.
Падчас інтэрв'ю кіраўнік Белага дома раскрытыкаваў еўрапейскіх лідараў, якія супраціўляюцца ягоным спробам набыць Грэнландыю, якая, паводле слоў амерыканскага лідара, неабходная для забеспячэння нацыянальнай бяспекі ад знешніх пагроз.
«Еўропа павінна засяродзіцца на вайне паміж Расіяй і Украінай, таму што, шчыра кажучы, вы бачыце, да чаго гэта прывяло», — адзначыў Трамп.
Грэнландыя з'яўляецца часткай Каралеўства Даніі, але ў 2009 годзе атрымала аўтаномію з магчымасцю самакіравання. Аднак амерыканскі прэзідэнт неаднаразова заяўляў, што востраў павінен увайсці ў склад ЗША.