19 студзеня 2026, панядзелак, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка загадаў зрабіць батарэі ў кватэрах беларусаў «крыху прахаладней»

20
Лукашэнка загадаў зрабіць батарэі ў кватэрах беларусаў «крыху прахаладней»

У Мінэнерга «прынялі меры».

Мінэнерга абмежавала рэжымы працы сістэм цяплозабеспячэння. Меры прынялі праз некалькі гадзін пасля загаду Аляксандра Лукашэнкі зрабіць батарэі ў кватэрах «крыху прахаладней». Пра гэта паведамілі ў ведамстве.

«Мінэнерга <...> прыняло меры па абмежаванні рэжымаў працы сістэм цяплозабеспячэння ў перыяды моцных маразоў, каб забяспечыць іх запас трываласці і не дапускаць падобных сітуацый у будучыні», — заявілі ў міністэрстве.

Нагадаем, пасля пашкоджання цяплатрасы ў Мінску раніцай 19 студзеня Лукашэнка прапанаваў падаваць у батарэі жылых дамоў «крыху прахаладнейшы цяплоносбіт», каб на цяплатрасах не было аварыяў.

Пры гэтым паводле нарматыву ў жылым памяшканні павінна быць 18−24 градусаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках