Памёр заснавальнік дома моды Valentino
1- 19.01.2026, 20:20
- 2,532
Валянціна Гаравані памёр ва ўзросце 93 гадоў.
Італьянскі мадэльер Валянціна Гаравані, заснавальнік дома моды Valentino, памёр ва ўзросце 93 гадоў, паведамляе Women's Wear Daily. Ён памёр у панядзелак, 19 студзеня, у сваім доме ў Рыме.
Развітанне з Гаравані адбудзецца 21 і 22 студзеня, а ў пятніцу, 23 студзеня, яго пахаваюць у базіліцы Багародзіцы Вялікай (Санта-Марыя-Маджорэ).
Валянціна Гаравані нарадзіўся ў горадзе Вогера на поўначы Італіі ў 1932 годзе. Пасля заканчэння школы ён вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Мілане і ў Школе пры Сіндыкaце высокай моды ў Парыжы, прайшоў стажыроўку ў французскіх мадэльераў Жана Дэсэ і Гі Лароша. Вярнуўшыся ў Італію, ён адкрыў уласную шыўную майстэрню ў Рыме і разам з партнёрам Джанкарла Джамецці заснаваў дом моды Valentino на пачатку 1960-х.