Беларускай студэнтцы забаранілі самастойна распараджацца стыпендыяй
2- 19.01.2026, 21:13
- 2,904
Што прывяло да такога рашэння суда?
У Віцебскім раёне суд пазбавіў непаўналетнюю студэнтку каледжа права самастойна распараджацца стыпендыяй і іншымі даходамі. Што прывяло да такога рашэння, паведамілі ў пракуратуры.
Паведамляецца, што дзяўчына адносілася да катэгорыі дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і знаходзілася на поўным дзяржаўным забеспячэнні. Яе законным прадстаўніком была дырэктарка каледжа.
Штомесяц студэнтка атрымлівала стыпендыю і іншыя належныя выплаты. У пракуратуры адзначаюць, што грошы падлетак у большасці выпадкаў траціла на куплю алкаголю — у каледжы з ёй ужо праводзілі прафілактычную працу.
У судзе студэнтка прызнала заяўленыя патрабаванні. Суд абмежаваў яе ў праве самастойна распараджацца сваімі даходамі.
Рашэнне не ўступіла ў сілу, можа быць абскарджана і апратэставана.