20 студзеня 2026, aўторак, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кітаі нараджальнасць знізілася да гістарычнага мінімуму

1
У Кітаі нараджальнасць знізілася да гістарычнага мінімуму

Гэта будзе мець далёкасяжныя наступствы для кітайскай эканомікі.

У 2025 годзе ў Кітаі была зарэгістраваная найніжэйшая нараджальнасць з 1949 года, з таго часу, як заснавалі Кітайскую Народную Рэспубліку і пачалі весці ўлік нараджэнняў. Насельніцтва ў КНР скарачаецца чацвёрты год запар на фоне спроб палітыкаў змагацца з дэмаграфічным крызісам, піша (Financial Times https://www.ft.com/content/a294436d-9d74-49f5-873e-22ba7a83365b).

Адзначаецца, што летась у Кітаі нарадзілася 7,92 млн немаўлят. У 2024 годзе гэтая лічба дасягала 9,54 млн. Насельніцтва Кітая скарацілася на 3,39 млн, да 1,405 млрд. Такім чынам, пасля паслаблення палітыкі «аднаго дзіцяці» дзесяць гадоў таму ў КНР дагэтуль не бачаць карысці ад мер, накіраваных на павышэнне ўзроўню нараджальнасці.

«Скарачэнне нараджальнасці ў Кітаі непазбежнае, як велізарны камень, што каціцца з пагорка. Палітыка аднаго дзіцяці ў Кітаі паскорыла гэты працэс. Вярнуць яго назад будзе вельмі цяжка», — лічыць І Фусянь, эксперт па кітайскай дэмаграфіі ў Універсітэце Вісконсін-Мэдысан.

Паводле слоў дэмографаў, насельніцтва ў Кітаі і далей будзе скарачацца, бо будуць паміраць бэбі-бумеры. У 2024 годзе даследаванне ААН прадказала, што насельніцтва Кітая скараціцца да 1,3 млрд да 2050 года і да 633 млн да 2100 года. Аналітыкі мяркуюць, што кітайцы нараджаюць менш, бо становяцца багацейшымі і больш адукаванымі.

Скарачэнне насельніцтва мае далёкасяжныя наступствы для эканомікі КНР. Паколькі колькасць падаткаплацельшчыкаў скарачаецца, Пекіну будзе цяжка падтрымліваць усё большую колькасць пенсіянераў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках