Аэрапорты Масквы паралізаваныя
1- 2.01.2026, 9:50
- 8,970
Рэжым «Ковер» уведзены над «Шарамецьевам», «Внукавам», «Дамадзедавам» і «Жукоўскім».
У Маскве нібыта зафіксавалі атаку невядомых беспілотнікаў, якая прывяла да збояў у працы аэрапортаў і ўвядзення спецыяльнага рэжыму бяспекі. Пра гэта паведамляюць прапагандысцкія СМІ і мэр горада Сяргей Сабянін у Telegram, перадае «Главред».
Мэр сталіцы краіны-агрэсара адзначыў, што на працягу некалькіх гадзін расійская супрацьпаветраная абарона нібыта збівала дроны, якія ляцелі на горад.
«На рахунку ўжо 21 збіты беспілотнік», — паведаміў ён.
Ён дадаў, што на «месцы падзення абломкаў» працуюць спецыялісты экстрэнных службаў.
Наступствы для аэрапортаў
Паводле даных расійскіх СМІ, з-за інцыдэнту больш за 60 рэйсаў у маскоўскіх аэрапортах былі затрыманыя. Рэжым «Ковер» уведзены над «Шарамецьевам», «Внукавам», «Дамадзедавам» і «Жукоўскім».
У сеціве з'явілася інфармацыя, што некаторыя пасажыры ўжо шэсць гадзін не могуць вылецець з аэрапорта «Шарамецьева».