2 студзеня 2026, Пятніца, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Даказ» удару БПЛА па рэзідэнцыі Пуціна насмяшыў прадстаўніка пасольства ЗША

11
«Даказ» удару БПЛА па рэзідэнцыі Пуціна насмяшыў прадстаўніка пасольства ЗША

Рэакцыя дыпламата трапіла на відэа.

Расія працягнула распаўсюджваць дэзінфармацыю пра нібыта ўдар украінскіх БПЛА па рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна на Валдаі.

Кіраўнік ГРУ РФ Ігар Касцюкоў запрасіў прадстаўніка пасольства (апарата ваеннага атташэ пры пасольстве) ЗША, каб уручыць яму «даказ» вышэйзгаданай паветранай атакі.

На відэа, апублікаваным у Telegram-канале «Украіна 365», Касцюкоў паказвае дыпламату нібыта кантролер дрона (які больш нагадвае схему кіравання інваліднай каляскай).

Адмірал заявіў, што расійскія спецыялісты расшыфравалі памяць гэтага і іншых кантролераў і пацвердзілі свае папярэднія абвінавачанні.

«Расшыфроўка безапеляцыйна дакладна пацвердзіла, што мэтай атакі быў комплекс будынкаў рэзідэнцыі прэзідэнта Расійскай Федэрацыі», — адрапартаваў завучаны тэкст шэф ГРУ.

Касцюкоў з поўнай упэўненасцю заявіў, што згаданая нібыта дэталь украінскага дрона павінна зняць усе пытанні. Прадстаўнік ваеннага аташату стоічна трываў паток абсурдных заяў шэфа расійскай разведкі, але не стрымаўся і засмяяўся, калі змяшчаў кантролер у скрынку.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках