2 студзеня 2026, Пятніца, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін прыніжаны: украінская разведка перахітрыла РФ на $450 тысяч

2
Пуцін прыніжаны: украінская разведка перахітрыла РФ на $450 тысяч

Дзёрзкая аперацыя ўвянчалася поспехам.

Украінская разведка правяла дзёрзкую аперацыю, прымусіўшы Крэмль выплаціць $450 000 за забойства расійскага дысідэнта, які насамрэч застаўся жывы, — піша Daily Express (пераклад — сайт Charter97.org).

Дзяніс Капустін, заснавальнік Рускага добраахвотніцкага корпуса (РДК), быў у вышуку з узнагародай за яго ліквідацыю пасля серыі рэйдаў на тэрыторыі Расіі. Расія паверыла інфармацыі пра яго смерць у выніку ўдару беспілотніка 27 снежня і выплаціла абяцаную суму.

Аднак 1 студзеня Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны (ГУР) апублікавала відэа, на якім Капустін жывы і здаровы, а генерал Кірыл Буданаў з усмешкай вітае яго словамі: «Сардэчна запрашаем назад у жыццё». У ГУР запэўнілі, што атрыманыя грошы пойдуць на падтрымку Узброеных Сіл Украіны.

Гэта аперацыя стала чарговай перамогай украінскіх спецслужбаў, якія актыўна выкарыстоўваюць падман і двайных агентаў для барацьбы з расійскімі сіламі. Раней украінскія разведчыкі падстаўлялі расійскіх дыверсантў, напрыклад, перадаючы ім фальшывыя выбуховыя прылады, што прыводзіла да арыштаў і правалаў аперацый Масквы.

Украінская аперацыя з Капусціным стала не толькі фінансавай, але і сімвалічнай перамогай, падкрэсліўшы эфектыўнасць украінскай разведкі і дэманструючы ўразлівасць расійскіх службаў ва ўмовах працяглай вайны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках