2 студзеня 2026, Пятніца, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буданаў пракаментаваў сваё прызначэнне кіраўніком Офіса Прэзідэнта Украіны

2
Буданаў пракаментаваў сваё прызначэнне кіраўніком Офіса Прэзідэнта Украіны
Кірыл Буданаў
Фота: Дзмітрый Ларын / Shutterstock

«Працягваю служыць Украіне».

Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў прыняў прапанову прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага узначаліць Офіс Прэзідэнта Украіны.

— Прыняў прапанову прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ўзначаліць Офіс кіраўніка дзяржавы. Працягваю служыць Украіне, — напісаў Буданаў у тэлеграм-канале.

Ён адзначыў, што лічыць пасаду кіраўніка Офіса Прэзідэнта яшчэ адным рубяжом адказнасці перад краінай.

— Для мяне гэта гонар і адказнасць — у гістарычны для Украіны час засяродзіцца на крытычна важных пытаннях стратэгічнай бяспекі нашай дзяржавы. Дзякуй за давер! — падкрэсліў Буданаў.

Ён таксама падзякаваў усім баявым пабрацімам і камандзе ГУР МО Украіны за сумесную працу.

— Нам далей рабіць сваё — біць ворага, абараняць Украіну і працаваць для дасягнення справядлівага міру. Працягваем разам змагацца за свабодную і бяспечную будучыню Украіны! — дадаў новы кіраўнік Офіса Прэзідэнта.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках