На вядомага святара ў Беларусі завялі крымінальную справу
1- 2.01.2026, 16:58
- 3,612
Зараз ён служыць у Вільнюсе.
Вядомы беларускі святар Аляксандр Кухта паведаміў, што супраць яго завялі крымінальную справу па «экстрэмісцкім артыкуле». Гэтую інфармацыю ён размясціў у сваім тэлеграм-канале.
Аляксандр Кухта вядзе YouTube-канал «Batushka ответит». У 2022 годзе ён з'ехаў з Беларусі па палітычных прычынах, перайшоў з Маскоўскага патрыярхата ў Уселенскі патрыярхат і цяпер служыць у Вільнюсе.
— Я даведаўся, што ў Беларусі супраць мяне завялі крымінальную справу за «вербоўку або іншае ўцягванне ў экстрэмісцкую дзейнасць» трэціх асоб, — напісаў у сваім тэлеграм-канале святар.
Кухта таксама адзначыў, што па інкрымінаваным яму артыкуле пакаранне — ад двух да шасці гадоў.