Расія ўдарыла па Кіеву: пачаліся перабоі са святлом і вадой
3- 20.01.2026, 8:13
- 4,494
Вядома пра аднаго пацярпелага.
У ноч на сёння Расія зноў атакувала Кіеў балістычнымі ракетамі і беспілотнікамі. У сталіцы Украіны чуліся магутныя выбухі.
Па словах мэра сталіцы Віталя Клічко, у выніку атакі на левым беразе Кіева зафіксаваныя перабоі з электразабеспячэннем і водазабеспячэннем. Ён таксама адзначыў, што аб'екты сацыяльнай інфраструктуры пераведзены на аўтаномныя крыніцы сілкавання.
На гэты момант вядома пра аднаго пацярпелага ў Дняпроўскім раёне. Там жа зафіксаваныя траплянні ў нежылыя будынкі. На іншай лакацыі паведамляецца пра падзенне беспілотніка на адкрытай тэрыторыі, у выніку чаго загарэліся аўтамабілі.
Кіраўнік Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Цімур Ткачэнка паведаміў пра пажар на тэрыторыі складскіх памяшканняў у Дняпроўскім раёне.