Мінчукі скарачаюць шлях у цэнтры проста па Свіслачы
8- 20.01.2026, 8:41
- 5,036
Супраць іх плануюцца рэйды.
Жыхарка Мінска апублікавала ў сацыяльных сетках фотаздымкі заснежанага горада — у кадр трапілі Няміга і ўчастак ракі Свіслач, дзе людзі свабодна ходзяць па лёдзе. У АСВОД пракаментавалі гэтую сітуацыю, а агенцтва «Мінск-Навіны» нагадала, калі можна бяспечна выходзіць на лёд.
Выратавальнікі заклікаюць да асцярожнасці мінчукоў, якія гуляюць па замерзлай рацэ і такім чынам спрабуюць скарачаць дарогу.
«Выхад на лёд дазволены толькі ў выратавальнай камізэльцы», — паведамілі ў АСВОД.
Спецыялісты папярэдзілі жыхароў сталіцы пра тое, што на Свіслачы хутка плануюцца рэйды, і ўсіх, хто знаходзіцца на лёдзе без выратавальнай камізэлькі, будуць адпраўляць на бераг.
Таўшчыня лёду, якая лічыцца ўмоўна бяспечнай для адзіночнага выхаду на лёд, — не менш за 7 см. Аднак пешыя пераправы бяспечныя пры таўшчыні лёду не менш як 15 см. Пры гэтым, паводле дадзеных АСВОД, таўшчыня лёду ў мінскіх вадаёмах цяпер складае ўсяго 5 см.