Лукашэнка сёння пад кропельніцай
49- Дзмітрый Балкунец
- 3.01.2026, 22:58
- 47,038
Дыктатары разумеюць толькі жорсткую, максімальна ясную мову.
Уразлівасць дыктатараў — рэч надзвычай паказальная. Як толькі знікае страх, імгненна высвятляецца, што за фасадам «усенароднай падтрымкі» — пустата. Мадура не меў рэальнай апоры ў грамадстве, і гэта стала відавочна ў крытычны момант. Роўна тое самае датычыцца і Лукашэнкі. У грамадстве ў яго няма падтрымкі. Нават у сілавых структурах яго не паважаюць і праклінаюць. Там чакаюць яго сыходу.
Гэта важны момант, які на Захадзе дагэтуль адмаўляюцца разумець. Дыктатары жывуць не ў свеце каштоўнасцяў, дыялогу і кампрамісаў. Яны існуюць у логіцы гвалту і страху. Мадура будаваў сваю ўладу на гвалце. Лукашэнка будуе сваю ўладу на гвалце. Таму любыя размовы з імі мовай «занепакоенасці» і бясконцых самітаў выглядаюць не проста наіўна, а прыніжальна.
З дыктатарамі нельга гаварыць з дрыготай у голасе і пустымі бурбалкамі слоў, якімі так любяць абменьвацца еўрапейскія бюракраты. Гэта яны прымаюць за слабасць і выкарыстоўваюць супраць вас. Гісторыя гэта даказвала дзесяткі разоў.
Дыктатары разумеюць толькі жорсткую, максімальна ясную мову.
Лукашэнка сёння пад кропельніцай.
Дзмітрый Балкунец, «Тэлеграм»