Да страшных снаў Лукашэнкі дадаўся Мадура
13- Тэлеграм-канал «Нік і Майк»
- 3.01.2026, 14:55
- 12,562
З Новым годам!
Да страшных сноў пра Мілошавіча, Кадафі і Садама дадаўся Мадура. Спосаб, якім усё скончылася для венесуэльскага сябра, асабліва крыўдны. Захоп замежным спецпадраздзяленнем амаль без бою і ўсяго за пару гадзін. У гэтым плане разважанні сінепалага пра «моцнага чалавека» і «чаўіста» набываюць новы сэнс.
Прапаганда на расцяжцы. Павержаны адзін з галоўных сяброў хунты, але павержаны Трампам, з якім сінепалы спрабуе наладзіць кантакт.
Расія і Кітай выказваюць занепакоенасць. З кітайскімі таварышамі атрымалася асабліва цікава: Мадура сустрэўся з дэлегацыяй з гэтай краіны ўсяго за некалькі гадзін да свайго захопу.
Маштабныя пратэсты ў Іране дадаюць непакою ў палацы. Вось Зла, пра якую мы не раз распавядалі, пахіснулася.
Як гэта паўплывае на наш рэгіён? Першыя высновы можна будзе рабіць пасля разумення таго, якія змены прынясе Венесуэле арышт Мадуры. Мы памятаем, што дэмакратычныя каштоўнасці — гэта ўсё не пра Трампа. Аднак зняцце санкцый з венесуэльскай (а ў перспектыве — з іранскай) нафты можа азначаць зусім іншы расклад для вайны Расіі з Украінай.
Назіраем.
Тэлеграм-канал «Нік і Майк»