Зяленскі: Украіна павінна атрымаць 2,5 млрд фунтаў ад продажу «Чэлсі»
- 3.01.2026, 16:23
- 3,784
Сродкі павінны дапамагчы абароне і аднаўленню краіны.
Украіна магла б атрымаць 2,5 млрд фунтаў з замарожаных расійскіх актываў, атрыманых ад продажу англійскага футбольнага клуба «Чэлсі».
Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі па выніках перамоў з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам.
«Абмеркавалі неабходнасць справядлівага рашэння адносна замарожаных сродкаў ад продажу «Чэлсі». Гэта 2,5 млрд фунтаў, якія могуць і павінны значна дапамагчы абароне жыццяў і аднаўленню ва Украіне пасля ўсіх расійскіх удараў», — выказаў меркаванне Зяленскі.
Нагадаем, пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны ў 2022 годзе, Раман Абрамовіч прадаў клуб за 2,5 млрд.
Таксама ўкраінскі прэзідэнт дадаў, што абмеркаваў са Стармерам дэталі падрыхтоўкі сустрэчы на ўзроўні лідараў, якая адбудзецца ўжо ў хуткім часе.