Украінскія танкісты знішчылі сховішча акупантаў
- 3.01.2026, 17:20
- 1,934
Аперацыя прайшла на Пакроўскім кірунку.
На Пакроўскім кірунку экіпаж танка Т-64БВ пад камандаваннем байца з пазыўным Сынуля выканаў найскладнейшае баявое заданне.
Як паведамляе «Цензор.НЕТ», танкісты брыгады «Рубіж» Нацыянальнай гвардыі Украіны правялі рэйд супраць рашыстаў, якія хаваліся ў сховішчы.
Каб цалкам ліквідаваць умацаванні ворага, украінскія танкісты падышлі ўпрытул і разабралі бліндаж акупантаў, ігнаруючы пастаянную пагрозу з неба.