У Літве затрымалі беларуса з партыяй цыгарэт на 217 тыс. еўра
11- 3.01.2026, 17:58
- 6,482
Кантрабанда была схаваная ў шматлікіх тайніках мікрааўтобуса.
У горадзе Шальчынінкай з буйной партыяй кантрабандных цыгарэт затрыманы грамадзянін Беларусі, паведамляе мытня Літвы.
Цыгарэты былі выяўленыя пры рэнтгенаўскім кантролі мікрааўтобуса «Ford Transit», на якім ехаў беларус.
Адзначаецца, што транспартны сродак быў абсталяваны шматлікімі тайнікамі для захоўвання кантрабанды. Яны размяшчаліся ў падлозе, на столі, у дзвярах і сценах аўтамабіля.

Паводле слоў кіроўцы, ён хаваў цыгарэты ў тайніках цягам двух дзён.
Канфіскавана 41 900 пачак цыгарэт на суму больш за 217 тыс. еўра.
Паведамляецца пра пачатак дасудовага расследавання па факце кантрабанды.