6 студзеня 2026, aўторак, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі прызначыў новага першага намесніка кіраўніка Офіса прэзідэнта

4
Зяленскі прызначыў новага першага намесніка кіраўніка Офіса прэзідэнта
Сяргей Кісліца

Гэтую пасаду зойме дыпламат Сяргей Кісліца.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што першы намеснік міністра замежных спраў Украіны Сяргей Кісліца будзе прызначаны першым намеснікам кіраўніка Офіса прэзідэнта.

Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на заяву украінскага прэзідэнта ў Telegram.

Сёння Зяленскі абмеркаваў з Кісліцай падрабязнасці дыпламатычнай працы і магчымасці ўзмацнення гэтага напрамку ў Офісе прэзідэнта, а «менавіта забеспячэнне камунікацыі з партнёрамі на самым высокім узроўні, развіццё двухбаковага супрацоўніцтва і сінхранізацыю з сістэмай МЗС».

«Сяргей будзе прызначаны першым намеснікам кіраўніка Офіса прэзідэнта. Вядома, ён працягне працу і ў перагаворным працэсе», — паведаміў Зяленскі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках