5 студзеня 2026, панядзелак, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саладуха расказаў пра ДТЗ, у якое трапіў год таму

24
Саладуха расказаў пра ДТЗ, у якое трапіў год таму

За стырном быў яго сын, сам спявак ехаў непрышпілены.

У снежні 2024 года спявак Аляксандр Саладуха з сынамі трапіў у жудаснае ДТЗ. Аўтамабіль некалькі разоў перакуліўся. Аварыя адбылася каля Воршы, а прычынай таго, што аўто вылецела з трасы, стала слізкая дарога.

У нядаўнім інтэрв’ю ОНТ Саладуха расказаў больш пра тое ДТЗ.

За стырном тады быў яго сын Аляксандр, а сын Антон сядзеў ззаду. Сыны былі прышпіленыя, а сам Саладуха — не.

«У мяне Алег (беларускі кампазітар Алег Ялісеенкаў, які памёр у кастрычніку 2024 года) мільгануў перад вачыма. Думал, што сыходжу. Вось літаральна некалькі секунд», — дзеліцца Саладуха.

«Калі мы потым заехалі на запраўку, нам далі машыну ад дырэктара таго завода, дзе мы выступалі, і двух вадзіцеляў. Мы заехалі на запраўку, памыліся, пачысціліся. Я зайшоў умыцца, і мне прыйшла такая думка, я потым яе ўспомніў. Напэўна, Гасподзь Бог так распарадзіўся і сказаў зверху: вам яшчэ рана».

Саладуха кажа, што праз пяць хвілін пра здарэнне ўжо ведаў міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, бо беларусы і расіяне, якія прыбеглі з трасы і дасталі спявака з аўто, адразу яго пазналі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках