7 студзеня 2026, Серада, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партызаны праніклі на важны для расійскай арміі завод у Бранску

Партызаны праніклі на важны для расійскай арміі завод у Бранску

Дадзеныя перададзены Сілам абароны Украіны.

Агенты партызанскага руху «АТЭШ» заявілі пра правядзенне разведкі Бранскага аўтамабільнага завода ў Расіі.

Пра гэта паведамляе партызанскі рух «АТЭШ».

Паводле звестак агентаў руху, прадпрыемства вырабляе шасі для зенітных ракетных комплексаў С-400 і С-350, аператыўна-тактычных ракетных комплексаў «Іскандэр-М», а таксама рэактыўных сістэм залпавага агню «Ураган».

У «АТЭШ» адзначаюць, што завод з’яўляецца адным з ключавых аб’ектаў расійскага ваенна-прамысловага комплексу, які спецыялізуецца на вытворчасці колавых платформаў і шасі для сістэм ППА, радыёлакацыйных станцый і іншай ваеннай тэхнікі, задзейнічанай у вайне супраць Украіны.

Падчас разведкі партызаны зафіксавалі размяшчэнне вытворчых цэхаў, адміністрацыйных будынкаў, складоў і пад’ездных шляхоў, якія выкарыстоўваюцца ў лагістыцы прадпрыемства. Паводле іх звестак, на заводзе працягваецца актыўная работа ў межах выканання абаронных заказаў.

Атрыманыя матэрыялы, як паведамляюць у «АТЭШ», ужо перададзены Сілам абароны Украіны і могуць быць выкарыстаныя для планавання дакладных дзеянняў супраць ваеннай і прамысловай інфраструктуры праціўніка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках