7 студзеня 2026, Серада, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве адмянілі юбілейны канцэрт пуціністкі Даліны

15
У Маскве адмянілі юбілейны канцэрт пуціністкі Даліны
Ларыса Даліна

Арганізатары атрымалі мноства званкоў ад людзей, шакаваных сітуацыяй з кватэрай.

Расійская спявачка-пуціністка Ларыса Даліна, якая праславілася сваім хамскім стаўленнем да людзей і афёрай з кватэрай, засталася без уласнага канцэрта, прымеркаванага да яе 70-годдзя, паведамляе «Главред».

Як пішуць расійскія СМІ, юбілейны канцэрт адмянілі не з-за дрэнных продажаў, а з-за таго, што арганізатары атрымалі мноства званкоў ад неабыякавых да сітуацыі з кватэрай спявачкі. Шум не сціхае нават нягледзячы на тое, што на дадзены момант зорка засталася і без кватэры, і без аддадзеных махлярам грошай.

У канцы 2025 года арганізатары паведамілі народнай артыстцы, што канцэрта, запланаванага на 6 сакавіка, не будзе. Яго вымушаныя адмяніць «у сувязі з вялікай колькасцю негатыўных зваротаў і скаргаў з боку гледачоў, якія паступілі ў сувязі са склаўшымся інфармацыйным фонам».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках