7 студзеня 2026, Серада, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўны суд прызначыў выконваючую абавязкі прэзідэнта Венесуэлы

11
Вярхоўны суд прызначыў выконваючую абавязкі прэзідэнта Венесуэлы

Мадуру ўжо даставілі ў Цэнтр утрымання пад вартай у Брукліне.

Віцэ-прэзідэнтка Дэльсі Радрыгес павінна заняць пасаду выконваючай абавязкі прэзідэнта Венесуэлы.

Так пастанавіў Вярхоўны суд краіны, паведамляе Reuters. Суд патлумачыў сваё рашэнне тым, што прызначэнне Радрыгес на гэтую пасаду важнае «для забеспячэння адміністрацыйнай пераемнасці і ўсебаковай абароны краіны».

Акрамя таго, як піша газета The New York Times (NYT) са спасылкай на супрацоўніка праваахоўных органаў, знаёмага з маршрутам перавозкі Нікаласа Мадуры, верталёт са скінутым кіраўніком Венесуэлы на борце прызямліўся ў Брукліне недалёка ад Цэнтра ўтрымання пад вартай, дзе ён будзе знаходзіцца да суда.

Таксама NYT паведаміла, што паліцэйскі каля Цэнтра ўтрымання пад вартай паведаміў сабраным каля будынка праз гучнагаварыцель, што Мадура ўжо зайшоў унутр установы.

Натоўп людзей пачаў лікаваць, спяваць і размахваць сцягамі Венесуэлы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках