Лукашыст Талай: Ад мяне адвярнуліся сябры і партнёры
20- 4.01.2026, 12:58
- 27,014
Санкцыі працуюць.
Паралімпіец Аляксей Талай, які актыўна ўдзельнічае ў вывазе дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны ў Беларусь, заявіў, што з-за санкцый ад яго пачалі адвяртацца «сябры і партнёры», перадае «Еўрарадыё».
Па яго словах, людзі адмаўляюцца супрацоўнічаць як у бізнэсе, так і, найперш, у дабрачынных праектах. Талай адзначыў, што прычынай часта становяцца менавіта санкцыйныя абмежаванні, бо партнёры «баюцца наступстваў».
«Прызнацца, нават я не чакаў — санкцыі працуюць», — напісаў ён, дадаўшы, што разумее пазіцыю тых, хто адмаўляецца ад супрацоўніцтва.
Нагадаем, Аляксей Талай трапіў пад санкцыі Еўрапейскага саюза ў лютым 2024 года.