7 студзеня 2026, Серада, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінчанка знайшла ў супе ў рэстаране акурок

23
Мінчанка знайшла ў супе ў рэстаране акурок

Яе аповед выклікаў бурлівую рэакцыю.

Мінчанка распавяла ў Threads, што ў установе Pizza Tempo ёй падалі салянку з акуркам. Паводле яе слоў, інцыдэнт адбыўся 3 студзеня ў рэстаране сеткі ў ГЦ Maximus, пасля чаго страву забралі для высвятлення абставінаў, а рахунак наведвальнікам у выніку анулявалі. Гісторыя выклікала актыўнае абмеркаванне ў каментарыях — карыстальнікі дзяліліся падобным досведам, жартавалі з сітуацыі і спрачаліся пра тое, як у такіх выпадках павінна рэагаваць установа, піша «Зеркало».

«Як наконт таго, каб з'есці салянку з акуркам? Фотаздымак паспела зрабіць, пакуль талерку не забралі для высвятлення абставінаў. Сёння, 3 студзеня, прыехалі з маладым чалавекам паесці ў Pizza Tempo, ГЦ Maximus (я да таго ж была пасля аперацыі, не ела з самай раніцы). Замовілі супы, піцу і бургер, пару безалкагольных напояў. Даядаючы сваю салянку, бачу, што ў супе нейкі дзіўны кавалачак косткі, нібыта ў паперы. Потым я падумала, што гэта скручаны чэк з касы. Злавіла лыжкай і зразумела, што гэта бычок ад цыгарэты», — напісала мінчанка.

Паводле яе слоў, адміністратарка адзначыла, што «не мае паняцця, як ён там апынуўся і што рабіць», а таксама збіралася высветліць гэта па камерах назірання. Аднак да сыходу кліентаў гэтага так і не высветлілі.

«Прапановалі выключыць суп з рахунку, але я толькі што з'ела амаль увесь суп з размочаным бычком цыгарэты, гэта сапраўды раўнацэнная мера?

Стравы, якія нам прыносілі далей, мы не елі», — працягнула аповед наведвальніца. Дзяўчына настаяла, каб ім анулявалі ўвесь рахунак: «Няўжо яны думалі, што пасля бычка мы будзем даядаць усё астатняе».

Аповед выклікаў бурлівае абмеркаванне — некаторыя падзяліліся сваім досведам, а іншыя жартавалі наконт рэакцыі адміністратаркі ўстановы і самой сітуацыі. Былі і тыя, хто засумняваўся ў праўдзівасці гісторыі.

«Я так думаю, знайшлі б кучаравую чорную валасіну, адміністратарка нешта пра Пушкіна прыдумала б. Находлівая».

«Акурок у супе — гэта, вядома, агідна. Але што вы яшчэ хочаце ад установы? Рахунак вам анулявалі па вашым патрабаванні, што, на ваш погляд, ім яшчэ трэба зрабіць? Адправіць вас на мора ў якасці кампенсацыі? Звярнуліся б вы ў санстанцыю або іншы кампетэнтны орган — нуль пытанняў. А так ваш пост тут наводзіць на думку, што вы хочаце скарыстацца сітуацыяй і атрымаць максімальную выгаду».

«Я так разумею, што яна думала, быццам гэта вы яго туды кінулі, таму і пайшла глядзець камеры і не адпускала вас».

«О, прыкольна, мне аднойчы ў кактэйль забыліся дадаць спіртное. Адміністратарка ўзяла іншую саломінку, паспрабавала і сказала бармену дадаць спіртное».

«Сітуацыя непрыемная, але як вы здолелі з'есці палову і не заўважыць».

«Мммм з дымком — гэта знакаміты рэцэпт французскага шэфа Пола Франсуа! Сорамна не ведаць! Госпадзе!».

«Блін… Як непрыемна. У мяне аднойчы ў супе быў пучок чорных доўгіх валасоў. У дастаўцы замовілі з рэстарана Том Ям. Я сама, калі што, тады была бландынкай».

«Я і так не магу пазбавіцца ад адчування, што ў грамадскім харчаванні салянку збіраюць з астаткаў нарэзкі з усіх сталоў установы і ніколі яе не замаўляю. А тут яшчэ і такое».

«А нікога не збянтэжыў сам аповед аўтаркі? Была пасля аперацыі, не ела з самай раніцы. Замовіла салянку. Самы раз для аднаўлення арганізма пасля аперацыі.

Не здзіўлюся, калі аўтарка сама/самі падкінулі бычок, каб не плаціць за рахунак».

На момант публікацыі рэакцыі ўстановы ў сацыяльных сетках мы не знайшлі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках