Мінскіх школьнікаў адправілі чысціць снег
31- 4.01.2026, 17:43
- 10,398
Падчас зімовых канікул.
Тэлеграм-канал мінскага ЖКГ паказаў фота мінскіх школьнікаў і настаўнікаў, якія сёння, 3 студзеня, чысцілі вуліцы сталіцы ад снегу.
«Да нас далучыліся вучні сярэдніх школ № 26, 60, 154, 160, 165, 170, 181, а таксама студэнты Мінскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і дызайну лёгкай прамысловасці», — гаворыцца ў паведамленні ЖКГ.
Варта адзначыць, што ў школьнікаў цяпер зімовыя канікулы.