7 студзеня 2026, Серада, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве затрыманыя каля 200 рэйсаў

4
У Маскве затрыманыя каля 200 рэйсаў

Сталіцу Расіі атакавалі дроны.

У нядзелю, 4 студзеня, невядомыя дроны атакуюць Маскву. У сталіцы РФ затрымліваюцца каля 200 рэйсаў.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расійскія Telegram-каналы.

Судзячы па пастах мэра Масквы Сяргея Сабяніна, атака на сталіцу РФ пачалася прыкладна ў 14:39. У той момант, паводле сцвярджэнняў кіраўніка горада, сілы СПА збілі беспілотнік, які ляцеў на Маскву.

Праз невялікі прамежак часу Сабянін зноў пачаў пісаць пра тое, што нібыта былі збітыя беспілотнікі, і так працягвалася мінімум да 16:31. Як падлічылі расСМІ, зыходзячы з пастоў Сабяніна, расійская СПА пакуль збіла 27 дронаў.

У той жа час вядома, што сталічныя аэрапорты «Дамадзедава», «Внукава» і «Жукоўскі» часова не працуюць (не прымаюць і не адпраўляюць самалёты). З гэтай прычыны каля 200 рэйсаў цяпер затрыманыя, а яшчэ некалькі былі скасаваныя.

Таксама адзначым, што калі зайсці на сэрвіс Flightradar, можна ўбачыць, што цяпер над Масквой практычна няма самалётаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках