У Венесуэле застрэў расійскі генерал
25- 5.01.2026, 8:55
- 49,732
Крэмль блакуе яго ад'езд.
Расійскі генерал Алег Макарэвіч, сасланы ў Венесуэлу пасля правалу групоўкі войскаў «Днепр» на херсонскім напрамку і страты Херсона, не можа вярнуцца на радзіму. На тле падзей у Каракасе ён неаднаразова спрабаваў пакінуць краіну, але Крэмль блакуе яго выезд.
Пра гэта паведамляе украінскі ваенна-палітычны аглядальнік Аляксандр Каваленка.
Паводле яго звестак, яшчэ ў лістападзе–снежні Макарэвіч, перадчуваючы хуткі крах рэжыму Нікаласа Мадуры, падаў запыт на вяртанне ў Расію, аднак Масква адмовіла яму. У дні амерыканскай спецаперацыі па затрыманні венесуэльскага дыктатара генерал зноў спрабаваў выехаць, але зноў атрымаў адмову.
Макарэвіч камандуе ў Венесуэле групай расійскіх наймітаў колькасцю каля 120 чалавек. Яны навучаюць венесуэльскіх вайскоўцаў кіраванню дронамі і інструктуюць мясцовы спецназ. Большасць наймітаў размешчана ў Каракасе.
Акрамя таго, пад кіраўніцтвам Макарэвіча групоўка вядзе разведвальную дзейнасць для венесуэльскіх уладаў, выкарыстоўваючы пашыраныя тэхнічныя і агентурныя магчымасці.