6 студзеня 2026, aўторак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хапіла аддаленага рокату трох верталётаў «Апач»

9
Хапіла аддаленага рокату трох верталётаў «Апач»
Аляксандр Неўзораў

Мадура быў не проста важным, а архідарагоцным саюзнікам Масквы.

Бо «хто валодае Венесуэлай — той руліць сусветнымі цэнамі на нафту». Крэмль дзесяцігоддзямі пічкаваў мадураўцаў сваім жалезам, перакідваючы ім дывізіёны С-300ВМ, «Бук-М2», «Панцыр», знішчальнікі Су-30МКВ, РСЗА «Смерч», ракеты «паветра-паветра» Р-77.

Нават калі вайна ва Украіне перайшла ў вельмі непрыемную для рускіх стадыю «аслікаў, трохлінейкаў і ўсенароднага збору трусоў», Пуцін умацоўваў мадураўцаў тысячамі іранскіх дронаў Mohajer-6 і кітайскімі амфібійнымі БМП VN-16.

На пастаянным баявым дзяжурстве ў Каракасе знаходзілася каля 5000 (!) ПЗРК «Ігла-С». Разумеецца, усім гэтым барахлом рулялі спецы з РФ.

Строга кажучы, у Венесуэле было раскватаравана не меней як тры дывізіі РФ. У лістападзе-снежні пачалося падмацаванне ГРУшнікамі, ФСБшнікамі, сапёрамі і інш.

Мадура, разумеецца, быў у курсе сваёй «пякельнай моцы», таму і паводзіў сябе так нахабна.

Расійскія аналітыкі давалі 100-працэнтную гарантыю таго, што «Трамп не сунецца», каб пазбегнуць «катастрафічных страт». Аднак хапіла аддаленага рокату трох верталётаў «Апач», каб уся СПА Каракаса рассыпалася і пабегла хавацца.

Так, хтосьці трошкі пастраляў у двары бункера Мадуры, але ў «Дэльты» страт няма, а двор «упрыгожыўся» 26 трупамі расійскіх ваенспецаў.

Цяпер уся баявая тэхніка РФ стала ўласнасцю амерыканцаў. (Яна ім на фіг не патрэбная і, верагодна, хутка апынецца ва Украіне.)

Віцэ-прэзідэнтка адыграла на тэлебачанні патрыятычны спектакль, а потым патэлефанавала Рубіё, патлумачыла, што «палітыка — гэта заўсёды трошкі тэатр».

Аляксандр Неўзораў, Telegram

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках